Дапаможам 15 былым палітвязням асвоіць новую прафесію



Цяжкасці для палітвязняў не сканчаюцца на парозе турэмнай камеры. Пасля вяртання дадому яны сутыкаюцца з жорсткай рэальнасцю непрыняцця дзяржавай, якая робіць усё, каб пазбавіць нармальнага жыцця ўсіх, хто не падладжваецца да рэжыму.

Многіх былых палітычных вязняў звальняюць з працы, яны загразаюць у даўгах і не могуць знайсці працу па спецыяльнасці. У такой сітуацыі добра мець магчымасць авалодаць новай прафесіяй, пажадана па прыхільнай да аддаленай працы спецыяльнасці.

BYSOL адкрывае спецыяльны збор для навучання 15 былых палітвязняў на такую запатрабаваную спецыяльнасць, як SMM-мэнэджар.

Беларускае Радыё Рацыя