Дапаможам Браславу выбраць мову



На сайце раённай газеты “Браслаўская звязда” з’явілася апытанне: “Як вы лічыце, на якой мове павінны быць выкананы шыльды з указаннем найменняў устаноў, арганізацый, вуліц і гэтак далей на Браслаўшчыне?”

Апытанне ініцыяванае раённым выканаўчым камітэтам, і паведамляецца, што па яго выніках і будзе вырашацца, якая мова будзе пераважаць у афармленні горада.

У апытанні ўжо паўдзельнічала амаль 900 чалавек. Большасць выказваюцца за беларускую мову — 78%, за дзвюхмоўе — 13%, за рускую мову — 8 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя