Дапаможам рэпрэсаваным студэнтам
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў супольнай кампаніі з Libereco, Östgruppen і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў „Дамо рэпрэсіям урок” працягвае дапамагаць рэпрэсаваным студэнтам. Былі звароты да партнёраў і донараў беларускіх ВНУ за мяжой, каб яны супрацоўнічалі наўпрост з навукоўцамі і студэнтамі, а не з адміністрацыяй навучальных устаноў. Цяпер праваабаронцы звяртаюцца да беларусаў з просьбай падараваць тром адлічаным студэнтам кошт кубачка кавы для навучання на завочным аддзяленні Кіеўскага ўніверсітэта, кажа сябра “Вясны” Зміцер Салаўёў:
– Яны просяць ахвяраваць кожнаму хаця б па кошту кубачка капучына. Чалавек не вып’е таго капучына, пачастуе ім віртуальна студэнта. І калі ахвяруюць, то яны палічылі, што ім трэба 600 кубачкаў капучына, тады яны будуць мець, чым аплаціць наступны семестр. І я заклікаю ўсіх падтрымаць студэнтаў, пачаставаць, па сутнасці, кавай адлічанага студэнта, які змагаўся за правы студэнтаў.
Паводле Зміцера Салаўёва, наша салідарнасць у дадзеным выпадку паспрыяе таму, што маладыя годныя людзі не будуць баяцца бараніць правы не толькі свае, але і ўсіх нас.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя