Даражэе ўсё – нават пашпарты



Менчукам, якія прыйшлі сёння па новыя пашпарты, паведамілі, што яны мусяць даплаціць палову базавай адзінкі – гэта 105 тысяч рублёў.

Раней такую суму плацілі, калі здавалі дакументы на атрыманне пашпарту. Цяпер жа супрацоўніцы пашпартнага аддзелу тэлефануюць людзям і просяць прынесці дадатковыя грошы.

Згодна з зацверджанымі нормамі, для замены пашпарта ў выпадку заканчэння тэрміну дзеяння, ці заканчэння старонак для адзнак аб візах і выездзе за мяжу, ці змены полу, былі патрэбныя наступныя дакументы:

– Заява; – Пашпарт, які падлягае абмену; – 4 каляровыя фатаграфіі; – Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту; – Пасведчанне аб заключэнні шлюбу (калі маецца); – Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка (пры змене полу); – Квітанцыя аб выплаце 0,5 базавай велічыні за пашпарт.

Цяпер жа замена пашпарта абыдзецца ў адну базавую велічыню – 210 тысяч рублёў.

Белсат