„Дармаеды” агучылі графік акцый
28 лютага арганізацыйны камітэт кампаніі «Мы не дармаеды» вызначыў графік рэгіянальных акцый пратэсту супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 у Менску і рэгіёнах Беларусі.
5 сакавіка, 12:00 — Берасце;
10 сакавіка, 18:00 — Маладэчна;
11 сакавіка, 12:00 — Пінск;
12 сакавіка, 12:00 — Бабруйск; 16:00 — Рагачоў;
12 сакавіка, 13:00 — Ворша;
15 сакавіка — Гародня, Магілёў (час удакладняецца);
15 сакавіка — 17:30 — Менск, Акадэмія навук;
25 сакавіка — Гомель, Менск — святкаванне Дня Волі.
Сустаршыня аргкамітэта ў справе стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што ў Менску на 15 сакавіка пададзеная заяўка на Акадэмію навук.
Беларускае Радыё Рацыя