У Белаазёрску няма грошай на дарогі
Дарог у Белаазёрску не зробяць па прычыне адсутнасці грошай. Улады будуць і надалей абыходзіцца толькі так званым “касметычным” рамонтам. “Хоць дарогі ў горадзе не рамантаваліся з 60-70-х гадоў і не адпавядаюць дзяржаўнаму стандарту, прынятаму ў 2007 годзе”, — кажа намеснік Берасцейскай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
— Уся ўлада, ад Беаазёрска, Бярозы і Берасця піша адно і тое ж, што грошай няма. А закон ёсць ці няма? Не мне прапісаны гэты закон, ён дарожнікам таксам прапісаны. Больш таго, назіральнік там ёсць — гэта ДАІ, якая павінна адсочваць: прыведзены дарогі ў адпаведнасць з ГОСТам ці не. ДАІ шмат гадоў нічога не робіць па гэтых пытаннях.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, каб вырашыць пытанне з дарогамі, актывісты сабралі тысячу подпісаў, перапіска з уладамі вядзецца на працягу году. За гэты час удалося дамагчыся толькі латання вялікай дзіркі з калектарам.
Беларускае Радыё Рацыя