Даследчык рэпрэсій заклікае не таптацца па магілах расстраляных
Даследчык сталінскіх рэпрэсій з Воршы Юрась Копцік паказвае дакладнае месца пахавання парэшткаў 50 расстраляных, знойдзеныя ў 1982 годзе.
Юрась Копцік гаворыць: „Тут з левага боку ад памятнага знаку ёсць сапраўдная магіла ахвяр, парэшткаў 50-ці чалавек. Яна цяпер ніяк не пазначаная, але просьба помніць пра гэта і не таптацца тут асабліва, калі кладзеце кветкі, ці свечкі ставіце”.
