Даўжнікі змогуць расплаціцца праз сістэму ЕРІП
У беларускіх даўжнікоў з’явіцца магчымасць расплаціцца праз ЕРІП – у сістэме з’явіцца адзіная галінка органаў прымусовага выканання, дзе можна будзе пагасіць любыя даўгі.
Распрацоўшчыкі лічаць, што новаўвядзенні спросцяць жыццё не толькі штрафнікам, але і судовым выканаўцам, паведамляе tut.by.
Паводле інфармацыі Міністэрства юстыцыі, атрымаўшы „ліст шчасця” ад службы судовых выканаўцаў на выплату штрафу, аліментаў і так далей, даўжнікі змогуць разлічыцца не адыходзячы ад свайго кампутара. Акрамя таго, ім больш не прыйдзецца адносіць у органы прымусовага выканання дакументы, якія пацвярджаюць аплату.
У ведамстве адзначылі, што зараз вядзецца тэставанне. Таксама плануецца ўкараненне сістэмы хуткага інфармавання аб запазычанасці – будуць выкарыстоўвацца электронная пошта, СМС-рассылкі, а таксама аўтадазвон.