Даведнік па Гарадзеншчыне і Сувальшчыне
Выданнем энцыклапедычнага даведніка “Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гарадзеншчыны і Сувальшчыны” завяршыўся транспамежны агратурыстычны праэкт між Беларуссю ды Польшчай.
[Not a valid template]
З беларускага боку, на працягу трыццаці чатырох месяцаў, кіраваў гэтым, міжнародным праэктам Гарадзенскі дзяржуніверсітэт. 302 бачыны даведніка стварыла дзявятнаццаць аўтараў, якія напісалі 260 артыкулаў. Кажа кіраўнік праэкта.
– Яна не будзе ў продажы ў вольным, бо гэта некамерцыйны праект і мы не маем права гандляваць вынікамі, але гэтая кніга будзе ва ўсіх школьных бібліятэках вобласці, у раённых бібліятэках вобласці, гарадскіх бібліятэках Гародні і акадэмічных біблітэках Гародні і Менску, у Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску.
У даведніку змешчаныя артыкулы пра 200 асобаў, а таксама пра шматлікія аб’екты, якія маюць турыстычную прываблівасць.
Кніжка напісана на пяці мовах. Галоўная мова – беларуская, з яе рабіліся пераклады па ангельскую, летувіскую, расейскую, польскую.
Беларускае Радыё Рацыя