Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмпераўтварэнняў
12 чэрвеня абудзецца круглы стол, прысвечаны пытанню давера ў беларускім грамадстве. Дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.
Дыскутантамі будуць метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – сацыёлаг, метадолаг Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).
Размова паміж будзе будавацца вакол наступных пытанняў:
* У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
* Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
* Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
Круглы стол арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй гуманітарыяў (МАГ, http://www.mag-iah.com ) і Лятучым універсітэтам (http://fly-uni.org).
Калі: 12 чэрвеня, 18:00.
Дзе: “Другі паверх” (г. Менск, пр. Машэрава, 9, 2 паверх).
Для ўдзелу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.