«Дажынкі -2017» у аграгарадку Малеч



Афіцыйная частка адбылася ў Доме культуры. Выступілі самадзейныя артысты, адбылося ўшанаванне пераможцаў жніва, а старшыня раённага савета дэпутатаў Мікалай Чыж падзякаваў працаўнікам нівы і паведаміў аб іх дасягненнях:

— Аграпрамысловы комплекс штогод пастаўляе на экспарт прадукцыю на каля 5 мільярдаў долараў. Наш раён уносіць свой дастойны ўклад у каравай вобласці, у каравай Рэспублікі.

Адносіны да свята жніва ў прысутных былі самыя розныя. Некаторыя выказвалі крытычныя заўвагі да свята:

— Я тут назіраў як перарабілі ўсю плошчу і самі ў сябе кралі: у адным месцы плітку зрывалі і перастаўлялі на другое, суцэльная паказуха.

— Пагуляць проста, адзначыць. Тое, што зарабілі. Хіба 300 рублёў у месяц гэта добра?

— Дажынкі чынавенства робіць выключна для сябе, а не для рабацяг, якія заліваліся потам і елі пыл. Ураджайнасць у іх выйшла коштам схаваных плошчаў.

Дажынкі” – гэта традыцыя на нашых землях. Сяляне адзначалі гэтае свята, калі завозілі ў хлеў апошні сноп. Цяпер “Дажынкі” сталі святам агульна-рэспубліканскім.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя