Дэкамунізацыя і беларускі дзеяч: Заява кіраўніка ІПН
Прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк сказаў, што ён гатовы арганізаваць сустрэчу польскіх і беларускіх гісторыкаў, прысвечаную беларускаму палітыку, мовазнаўцу Браніславу Тарашкевічу. Яго імя можа знікнуць з назвы вуліцы ў Бельску- Падляшскім у сувязі з планамі дэкамунізацыі назваў у Польшчы.
Прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці, які ў Гародні прыняў удзел у сустрэчы гісторыкаў, паведаміў Польскаму радыё, што Інстытут яшчэ не вырашыў адносна назвы вуліцы імя Тарашкевіча. Ён падкрэсліў, што польскі бок ведае, наколькі важная фігура Браніслава Тарашкевіча для беларусаў.
– Я думаю, што гэта добрае рашэнне – запрасіць беларускіх гісторыкаў, каб паказаць ім дакументы і заявы Браніслава Tарашкевіча, якія сведчаць аб тым, што Інстытуту нацыянальнай памяці будзе цяжка прыняць гэтае рашэнне, – сказаў ён.
Ён заявіў, што гатовы арганізаваць сустрэчу беларускіх і польскіх гісторыкаў, «каб абмеркаваць дакументы і пачуць аргументы з беларускага боку.»
Вядомыя дзеячы польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут і Станіслаў Сінкевіч падтрымліваюць ідэю аб сустрэчы беларускіх і польскіх гісторыкаў і агульнай дыскусіі, якая будзе служыць дасягненню пагаднення.
Tарашкевіч з’яўляецца аўтарам перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша», ён закатаваны НКВД. Па меркаванні многіх беларусаў, ён лічыцца адной з самых важных постацяў у гісторыі незалежнасці краіны. У яго біяграфіі таксама можна знайсці згадкі аб ягонай прыналежнасці да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.