Дэкрэт №1: Стварэнне няроўных умоваў у сацыяльна арыентаванай дзяржаве
Увядзенне Дэкрэту №1 – гэта стварэнне няроўных умоваў у сацыяльна арыентаванай дзяржаве і парушэнне правоў працоўных. У той жа час адмена Дэкрэту №3 – гэта станоўчы момант. У гэтым перакананыя апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы. Жыхары гораду звярнулі ўвагу, што не было сэнсу ва ўплаце падатка беспрацоўнымі:
– Калі ў цябе няма працы, дык з чаго ты будзеш плаціць. Сядзець на ўтрыманні ў сваякоў. Лічу, гэта не правільна. Усё роўно нічога ў дэкрэце не зменяць, нас урад не спытае. Проста не добра з іх боку так рабіць.
– Заработнай платы няма. Няхай прадаставяць заработную плату. Усё як трэба. Людзі будуць сядзець, дзеці працаваць, а не збягаць у замежжа.
– Я супраць любога дэкрэту нашай улады. У любым выпадку гэты дэкрэт неабдуманы. Наўрад ці ён скіравана на патрэбы людзей.
Згодна Дэкрэту №1, пад сацыяльнай абаронай беларускай дзяржавы ў першую чаргу будуць знаходзіцца тыя, хто афіцыйна плоціць падаткі. Тыя, хто не мае працы або знаходзіцца за рысай беднасці, не змогуць атрымаць бясплатнай медыцыны і адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя