Дэмакратычная моладзь аб’ядноўвае сілы
Прэзентацыя сумеснага плана дзеянняў моладзевых арганізацый на 2014-2015 гады прэзентуюць сёння ў Менску. Як паведаміў прэс-сакратар Партыі БХД Дзяніс Садоўскі, у прэс-канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі маладых хрысціянскіх дэмакратараў і маладыя дэмакраты з Аб’яднанай грамадзянскай партыі:
– Моладзь у нас займаецца рознымі грамадскімі справамі. Напрыклад, маладзёны ініцыявалі кампанію за Балонскі працэс і ў падтрымку палітвязняў. Сёння пройдзе прэсавая канферэнцыя, на якой яны распавядуць пра свае планы ў бліжэйшым часе і як яны бачаць удзел моладзі ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – партыя са сто-гадовай традыцыяй дзейнасці ў Беларусі – надалей застаецца незарэгістраванай, хоць робіцьусе крокі дзеля афіцыйнага прызнання. Апошнім часам яна праводзіць шэраг такіх сацыяльна-важных кампаній, як запуск малога памежнага руху або дэалкагалізацыя насельніцтва.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vtyumene.ru