Дэмакратычная супольнасць ушануе герояў Слуцкага паўстання



29 лістапада дэмакратычныя актывісты традыцыйна зладзяць вандроўкі па месцах звязаных са Слуцкім Збройным чынам. Наведаюць памятныя знакі і крыжы, пастаўленыя ў гонар слуцкіх паўстанцаў.

Партыя БНФ ладзіць вандроўку па маршруце Семежава-Вызна-Грозава-Слуцак 29 лістапада. 13 лістапада ў Менаблвыканкам была пададзеная заяўка. Да паездкі, арганізаванай Партыяй БНФ, далучаецца рух салідарнасці «Разам».

14 лістапада 1920 году распачалася збройная абарона Незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцку. У гэты дзень там запрацаваў З’езд, які абраў Раду Случчыны. Задачамі Рады стала арганізацыя грамадзянскага кіравання, а таксама абароны краю.

У 1920 годзе на Случчыне адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж чырвонымі войскамі і атрадамі Слуцкай брыгады.

Беларускае Радыё Рацыя