Дэмакратычныя партыі і аб’яднанні Гомеля падпісалі пагадненне аб супрацы



У Гомелі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і аб’яднанняў падпісалі пагадненне аб супрацы дзеля вырашэння сацыяльных праблемаў. Актывісты БХД, АГП, „Нашага дому” і партыі „Справядлівы свет” плануюць далучаць да сваіх кампаніяў і акцыяў гараджанаў. Паводле каардынатара аргкамітэта БХД па Гомелі Андрэя Мельнікава, кааліцыя не стваралася спецыяльна па прычыне набліжэння выбараў:

– Ёсць дастаткова шмат сацыяльных праблем, якія мы можам паспяхова рашаць. Бо калі чыноўніку не нагадаць і не нагадаць масава пра тое, што ён павінен нешта рабіць, то ён нічога рабіць не будзе. Патрэбныя нейкія зборы подпісаў, пастаянныя грамадскія кампаніі. У нас ёсць пэўныя поспехі ў “Нашага дома” ў Навабеліцы. Палітычнае жыццё ў Беларусі абмяжоўваецца адным чалавекам, мы ўсе яго добра ведаем. Таму партыям лагічна займацца тым, чым мы можам сапраўды займацца і мець пэўны поспех. 

Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці новай кааліцыі Андрэй Мельнікаў вызначае экалогію, беларускую культуру і мову, развіццё мясцовага самакіравання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота cetki.com