Дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС аспрэчвае масавы ад’езд беларусаў за мяжу



Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што масавага адтоку беларусаў за мяжу не адбылося. 

У кастрычніку Бягун паведамляў, што з верасня ва Украіну з’ехала 3 тысячы грамадзян рэспублікі, а ў Польшчу 10 тысяч. У Латвію і Літву, па тагачасных словах Бегуна, «не больш за 500 чалавек» агулам.

Звесткі суседніх краін кажуць, што за паўгода 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы від на жыхарства ў Літве, 12 тысяч — атрымалі нацыянальныя візы. Гэта дадзеныя са жніўня па лістапад. Акрамя таго, зафіксаваны вялізны адток за мяжу медыцынскіх работнікаў — 754 чалавекі за студзень 2021 года.