Дэпутат райсавета лічыць, что табакерка да тытуню не адносіцца



Жыхар Слоніма Алесь Масюк звярнуўся са зваротам да дэпутата Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алены Кунцэвіч, якая працуе гінеколагам і ўзначальвае жаночую кансультацыю Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы.

У звароце слонімец піша, што “мяне, як бацьку і педагога, хвалюе той факт, што па ўсім Слоніме на прыпынках грамадскага транспарту, побач са школамі, дзіцячымі садкамі, установамі гандлю і медыцынскіх устаноў працягваюць ставіць кіёскі “Табак” і “Табакерка”, у якіх гандлююць таварам, што шкодзіць нашаму здароўю і наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Пісьмовы зварот за подпісамі больш за 500 жыхароў Слоніма ў Слонімскі райвыканкам з патрабаваннем прыбраць дадзеныя кіёскі з тэрыторыі Слоніма поспеху не прынеслі. Кіёскі “Табакерка” не толькі зніклі, але зусім, наадварот, іх колькасць толькі павялічылася. У чэрвені 2019 года ў Слоніме зноў паставілі іх некалькі штук. У сувязі з гэтым я звяртаюся да Вас, як дэпутата, медработніка, члену пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы, ахове здароўя, адукацыі і справах моладзі Слонімскага раёна. Прашу прыняць магчымыя меры, накіраваныя на недапушчэнне функцыянавання кіёскаў “Табакерка” і “Табак” у горадзе Слоніме”.

Дэпутат Слонімскага райсавета Алена Кунцэвіч прыслала вялікі адказ на зварот слонімца Алеся Масюка. У канцы адказу дэпутат тлумачыць: “Тытунь – гэта від тытунёвага вырабу, таму называць гэтым словам гандлёвыя аб’екты і выкарыстоўваць гэтыя назвы на шыльдах, будзе забаронена…”. Хаця прычым тут назвы на шыльдах, як піша дэпутат Кунцэвіч, калі размова ідзе пра забарону гандлю тытунём. Далей Алена Кунцэвіч піша: “Я, як доктар, адношуся да курэння вельмі адмоўна. Нікацін адмоўна дзейнічае на здароўе людзей. Медыцынскія работнікі пастаянна праводзяць тлумачальную работу пра шкоду нікаціну на здароўе насельніцтва. У той жа час, табакерка не з’яўляецца назвай віду тытунёвага вырабу (уяўляе сабой ёмкасць для зберажэнне тытуню) і, вядома ж, дадзеная забарона не будзе распаўсюджвацца на тоеснасныя назвы гандлёвых аб’ектаў”.

Беларускае Радыё Рацыя