Дэпутат: У Берасці хапае месцаў для правядзення пікетаў



Адмову ў садзейнічанні з’яўлення новых месцаў для правядзення пікетаў атрымалі сябры берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых „Справядлівы свет”. Адказ даслаў дэпутат Палаты прастаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Дашко.

Лідар гарадской партыйнай структуры Людміла Дзенісенка адзначыла, што прадстаўнік улады палічыў дастатковай колькасць вызначаных для масавых мерапрыемстваў месцаў:

– Я атрымала на трох лістах адказ. Але лічу, што адказ пусты. Мне спадабаўся адзін радок, дэпутат піша: думаю, што члены вашай партыі з задавальненнем пойдуць у любые, вызначаные гарвыканкамам, у адпаведнасці з законам, месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. То бок, дэпутат зноў прапаноўвае пайсці на стадыён “Лакаматыў” і ў парк Воінаў інтэрнацыяналістаў.

У лісце дэпутат прывёў прыклады, як праходзяць масавыя мерапрыемствы ў такіх краіных як Літва, Швецыя, Францыя.

„Такое ўражанне, што дэпутат не даслаў адказ, а правёў лікбез сябраў нашай партыі,” – падагульніла Людміла Дзенісенка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце