Дэпутата пакаралі штрафам за самагон



Суддзя  Бярозаўскага  раённага суда Дзмітрый Кавалевіч пакараў апазіцыйнага дэпутата Першамайскага сельвыканкама Валеру Білібуху штрафам чатыры базавыя велічыні за набыццё больш двух літраў самагону.

Самагонк непітушчы Білібуха набыў выключна для кампрэсаў. У яго хворыя суставы як у былога вальшчыка лесу. Ён прадставіў медычную даведку, на якую суддзя не звярнуў увагі.

Кажа Валер Білібуха:

– Калі чалавек набыў сабе на лекі,  на прымочкі, дык чалавека яшчэ за гэта караюць, за тых 2.8 літра.

Прысутныя лічаць судовы працэс – расправай над нелаяльным да ўлады дэпутатам, гаворыць сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі:

– Гэта рэха ад ператрусаў у яго доме. Падчас іх была знойдзены  самагон. Грамадзянін мае права захоўваць да пяці літраў самагону, але не мае права яго набываць.

– Лічу, што прысуд – гэта помста за палітычную і грамадскую дзейнасць. 

Падчас ператрусу 18 лістапада за размаляваную хату бярозаўскага міліцыянта Іванюка ў Білібухі забралі ноўтбук, самагон, знялі з даху бел-чырвона-белы сцяг і завезлі дэпутата на паліграф у Баранавічы. Паліграф паказаў, што Білібуха недатычны да размаляванай хаты.  А праз амаль тры месяцы вырашылі скласці пратакол за самагон. Ноўтбук і сцяг не вярнулі да гэтага часу. У дэпутата нядаўна згарэў дом.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя