Дэпутатка адмовіла ў прыёме грамадзянам



Баранавіцкая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Таццяна Якубовіч не палічыла патрэбным выслухаць больш 30 чалавек, нязгодных з Дэкрэтам №3.

Яны, маўляў, не запісаліся. Хоць пра жаданне трапіць на сустрэчу яшчэ 6 лютага выказалі памочніку дэпутата Таццяне Латышавай трое з прыйшоўшых. Двое з іх, бацька і сын Міколы Чарнавусы, збіралі подпісы і з імі на сустрэчу выказалі жаданне прыйсці падпісанты, кажа Мікола Чарнавус (старэйшы):

— Яна зрабіла выгляд нібыта яна ну так ужо старанна  прымае перад намі. Стаяў дзядуля франтавік, ён зайшоў і яна хвілін 40 расказвала яму, куды яму трэба звяртацца. Ён выйшаў, а нас усё адно не прынялі. Яна баялася сёння размаўляць з народам.

Паводле Міколы Чарнавуса, непрынятая дэпутаткай група грамадзян дамовілася прыйсці на галоўную плошчу горада 26 лютага а 12 гадзіне і прывесці з сабой сяброў і знаёмых.

Беларускае Радыё Рацыя