Дэпутаты ўхвалілі прапанову Ігара Случака
Дэпутаты ўхвалілі прапанову грамадскага актывіста Ігара Случака штрафаваць за адказ па-расейску на беларускамоўныя лісты. Гэта вынікае з ліста, што атрымаў юрыст Ігар Случак ад старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэя Наўмовіча.
Случак узняў гэтую тэму яшчэ летась у ліпені, калі стварыў анлайн-петыцыю за тое, каб была ўведзеная адміністрацыйная адказнасць за пісьмовы адказ не на мове звароту ў межах Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пакуль жа сітуацыя выглядае так. У артыкуле 9.13 закона ўказваецца, што пісьмовыя адказы даюцца на мове звароту. Але ніякай адказнасці за парушэнне гэтай нормы не прадугледжана. То бок, можна адказваць не на мове звароту абсалютна беспакарана. І ўжо былі падобныя прэцэдэнты.
Беларускае Радыё Рацыя