ДФР праводзіць ператрус у рэдакцыі „Ежедневника”
Cтала вядома, што супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыехалі ў рэдакцыю „Ежедневника”.
Супрацоўнікі ДФР сказалі, што адбываецца „выемка дакументацыі” ў рэдакцыі.
На сайце медыя ўказана, што рэдакцыя знаходзіцца па адрасе: Менск, завулак Уральскі, 15-568.
Сяргей Сацук, рэдактар анлайн-выдання „Ежедневник”, быў затрыманы 25 сакавіка супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.