Для беспілотнікаў расейцы выкарыстоўваюць грамадзянскі аэрапорт Гомеля
Размешчаны ў 3,5 км ад межаў Гомеля грамадзянскі аэрапорт выкарыстоўвае расейскім войскам для нападаў на Украіну. Аб знішчэнні батарэі самаходных артылерыйскіх гаўбіц і бронетэхнікі ВСУ з дапамогай беспілотніка 20 сакавіка дала справаздачу прэс-служба ВКС Расеі.

Удары наносіліся з сярэдніх вышынь. Вынікі паражэння ваенных аб’ектаў і тэхнікі ўзброеных сіл Украіны зафіксаваны сродкамі аб’ектыўнага кантролю, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Для пацверджання Мінабароны РФ апублікавала відэа, на якім беспілотнік узлятае з грамадзянскага аэрадрома. У кадр патрапіў і аэравакзал – гэта Гомельскі аэрапорт.


