Для бязвізавага наведвання Аўгустоўскага канала будуць выдаваць адмысловы дакумент



Гэта вынікае з палажэння аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал” і прылеглых да яго тэрыторый у турыстычных мэтах на тэрмін да 5 сутак, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2016 года №827, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

augustousky-k

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь на тэрмін да 5 сутак замежніку неабходна мець з сабой пашпарт (ці іншы дакумент для выезду за мяжу) і дакумент, які дае права на наведванне парку „Аўгустоўскі канал”.

Пастановай зацверджаны формы такіх дакументаў, якія прадстаўляюць права на індывідуальнае або групавое наведванне Аўгустоўскага канала пры бязвізавым парадку ўезду і выезду з Беларусі праз дзяржмяжу з Польшчай – у пунктах пропуску „Лясная” ( „Рудаўка”), „Брузгі” ( „Кузня Беластоцкая”), з Літвой – у пунктах пропуску „Прывалка” ( „Швяндубрэ”), „Прывалка” ( „Райгардас”).

Замежнікі павінны паведаміць тураператарам у электроннай або пісьмовай форме свае імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства (падданства), пашпартныя дадзеныя, пол.

Тураператар ўносіць гэтыя звесткі ў дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала. Тураператар таксама арганізуе выдачу гэтага дакумента.

Органы пагранслужбы павінны атрымаць звесткі пра асобаў, якія маюць дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала, не пазней за 24 гадзіны да меркаванага часу іх ўезду ў Беларусь.

У турыстаў павінны быць грошы для выдаткаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны.

На кожны дзень знаходжання трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавых велічынь (цяпер 1 БВ – Br21).

Згублены дакумент можна замяніць дублікатам. Ён таксама выдаецца тураператарам, але калі турыст выявіў, што страціў дакумент, то павінен неадкладна звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў. Да афармлення дыппрадстаўніцтвам або консульскай установай дакумента для выезду з Беларусі выдаецца даведка, якая пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства.

Турысты, якія наведалі Аўгустоўскі канал, абавязаны выехаць з Беларусі да заканчэння 5-дзённага тэрміну знаходжання.

Кантраляваць знаходжанне турыстаў будуць органы ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з органамі пагранслужбы, дзяржбяспекі і Міністэрства замежных спраў.

Турыстаў, якія выедуць за межы дазволенай для бязвізавага наведвання тэрыторыі або ўхіляцца ад выезду з Беларусі ва ўстаноўлены тэрмін, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства.

Пастанова ўступіць у сілу з 26 кастрычніка 2016 года і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.