Для чаго патрэбныя дэпутаты?



Няпоўныя два месяцы засталося да выбараў у мясцовыя саветы. Падрыхтоўка да іх незаўважная, непрыкметная. Народ да выбараў не праяўляе ніякай зацікаўленасці. Жыхары невялікіх гарадоў, як Бяроза, Івацэвічы ды Кобрын не бачаць ніякай карысці ад дэпутатаў.

У сваёй абсалютнай бальшыні людзі не ведаюць сваіх дэпутатаў, нават калі галасуюць за іх:

– Так, я ведаю свайго мясцовага дэпутата, які адседжвае свой тэрмін. Дэпутат абсалютна бескарысны, бо ўсё і так абы як. Трэба разлічваць толькі на свае сілы, а не на нейкага дэпутата, бо дэпутаты ў нас далёкія ад народа.

– Мала спадзяванняў на дэпутата.

– Не хаджу за мясцовых дэпутатаў галасаваць.

– Не, на жаль. Выбірала, прагаласавалі без увагі ды ўсё.

– Не, не ведаю. Увогуле лічу, што яны бескарысныя.

– Дэпутаты больш патрэбныя для таго, каб паказаць, што ў нас ёсць нейкая дэмакратыя. Яны нічога не вырашаюць. Яны патрэбныя, каб паставіць подпіс.

Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 18 лютага 2018 года. Большасць апытаных не разумее, навошта выкідваць немалыя сродкі на выбары, калі дэпутатаў усё роўна прызначаюць, а карысці з іх ніякай.

Беларускае Радыё Рацыя