Для затрыманых супрацоўнікаў і экс-дырэктара БелаПАН прынялі перадачы ў ІЧУ
У ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Менску прынялі перадачы для галоўнага рэдактара і дырэктара БелаПАН Ірыны Леўшынай, бухгалтара Кацярыны Боевой і былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава.
Усе трое былі затрыманыя 18 жніўня пасля вобшукаў у іх дома і ў офісе кампаніі. Як паведаміў пазней Следчы камітэт, Леўшына, Боева і Наважылаў падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У той дзень вобшукі таксама прайшлі дома ў намесніка галоўнага рэдактара БелаПАН Аляксандра Зайцава, карэспандэнтаў Ірыны Турчыной і Захара Шчарбакова. Журналістаў дапыталі ва УСК па Мінску, пасля чаго адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Зайцава на допыт не дастаўлялі, аднак ён падпісаў абавязацельства аб яўцы.
Сервер кампаніі канфіскаваны. Сайт БелаПАН недаступны. Таксама канфіскаваны рэдакцыйны сервер.
БелаПАН