Дні роднай мовы ў Гародні
Дзень роднай мовы ў Гародні пачалі сустрэчай з паэтам і шоўменам Алесем Плоткам. Сустрэча адбылася ў гарадзенскай “Цудоўні”, куды людзей запрашалі праз сацыяльныя сеткі. Алесь Плотка прэзентаваў гэтым разам сваю кнігу “Байсан”, а таксама прачытаў некалькі вершаў, напісаных некалькі дзён таму.
– Гародня як горад пачалася для мяне з вакзала ў 2000 ці 2001 годзе, калі я ехаў на фестываль “Басовішча” 16-гадовым маладзёнам. Было весела. Я ўпершыню пакідаў межы Беларусі. І мяне тады не хацелі выпускаць. Бацьку давялося дасылаць сюды лісты, бо трэба было мець дазвол на выезд.
Мне штораз прыемна сюды прыязджаць, бачыцца з сябрамі, пагаварыць пра тое-сёе, сустрэць знаёмых, запытацца пра іх справы.
[Not a valid template]
Пра Дзень роднай мовы выказваюцца гарадзенцы:
– Канешне, асаблівай рэакцыі як да свята няма. Але цудоўна, што Дзень роднай мовы існуе. Хоць гэта і неафіцыйнае свята, яно шырока не святкуецца ў свеце, але гэта нагода сустрэцца з сябрамі, павіншаваць іх, паразмаўляць на сваёй мове.
– Гэта Міжнародны дзень роднай мовы, калі кожная краіна мусіць згадваць сваю родную мову. Для беларусаў гэта крыху праблемнае пытанне. І шкада, канешне, што настолькі масама пра родную мову згадваецца толькі ў гэты дзень. Але гэты дзень – перадсуім сімвал таго, што мы маем сваю мову, што яна, дзякуй богу, яшчэ жывая і мае будучыню. І гэта добрая нагода даць сімвалічныя практычныя штуршкі для таго, каб гэтая будучыня здзейснілася як у грамадстве, так і на дзяржаўным узроўні.
Апроч Алеся Плоткі, свае вершы прачытаў Антон Янкоўскі – стваральнік знакамітай гульні “Паўстанцы”. А святкаванне Дня роднай мовы ў Гародні працягнецца сёння, 22 студзеня, на занятках “Мовы нанова”, дзе арганізатары абяцаюць шмат нечаканых сюрпрызаў, звязаных з гэтым днём.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня