Дня Волі на стадыёне „Дынама” не будзе



Менскі стадыён «Дынама» адмовіў арганізатарам канцэрта #БНР101.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёну Васіль Аляксеенка патлумачыў адмову ў правядзенні святочнага канцэрту на Дзень Волі неабходнасцю аднаўляць газон, піша  Радыё Свабода. Пасля зімовага перыяду гэты працэс «займае да паўтара месяца», патлумачыў ён. Паводле Аляксеенкі, дата правядзення святочнага канцэрту на Дзень Волі і тэрміны пастаўкі і тэставання пакрыцця футбольнага газону супадаюць.

Як вядома, грамадская кампанія #БНР101 падавала заяўку ў Менгарвыканкам на святочны канцэрт на «Дынама» 24 сакавіка.