Добраахвотна-прымусовыя ахвяраванні ў дзіцячым садку



У дзіцячым садку № 57 у Берасці  кожны месяц бацькам выхаванцаў выдаюцца цыдулкі з разліковым рахункам і ўказаннем сумы штомесячных «ахвяраванняў» у 20 000 рублёў.

20160119_094753

І гэта акрамя іншых пабораў, кажа абураная бабуля аднаго з выхаванцаў садка Ганна Мікітаўна:

— Навошта яно я, як бабуля, не разумею, але я плачу. Патрабуюць выхавацелі. А ад іх таксама патрабуюць прынесці дакумент: чэк з касы, што я аплаціла. Мы здаём грошы і на фарбы і нават на рондалі ды вёдры.

Паводле выконваючай абавязкі загадчыцы дзіцячага садка № 57 Ірыны Мельнік, гэта дабравольныя ахвяраванні:

— Хто хоча той і плаціць. Калі бацькі хочуць мы і даем нумар гэтага рахунка і яны пералічаюць. Калі яны ўжо будуць плаціць дык вядома не дзесяць і нават дваццаць цяпер не грошы: можна ад дваццаці і вышэй.

Як высветлілася, штомесячныя дабравольна-прымусовыя паборы ёсць у дзіцячых садках Івацэвічаў і Бярозы. Па словах бацькоў, сумы нібы не такія вялікія, але пры цяперашніх заробках, а калі яшчэ ў сям’і двое-трое дзяцей, выходзіць накладна. Сама плата за садок каля паўмільёна рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя