Добраахвотнікі палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды «За мужнасць» ад украінскай выведкі



Чатыры беларускія добраахвотнікі з палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны, паведаміла 24 снежня прэс-служба падраздзялення.

Байцы атрымалі ўзнагароды «За мужнасць пры выкананні спецзаданняў». Полк імя Кастуся Каліноўскага  паўстаў 9 сакавіка 2022 году як батальён. Аснову склалі байцы тактычнай групы «Беларусь», якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў 2014–2016 гадах. У траўні батальён быў перафармаваны ў полк, які складаўся з батальёнаў «Волат» і «Тэрор». Зараз полк складаецца з батальёнаў «Волат» і «Ліцьвін». Першым камандзірам батальёну Каліноўскага быў мянчук Юры Макітаў. З траўня камандзірам стаў Дзяніс «Кіт» Прохараў. Яго намеснік — Вадзім «Ігар» Кабанчук.

Полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Інтэрнацыянальнага легіёну. Апроч «каліноўцаў», туды ўваходзяць добраахвотнікі з Грузіі, Чачні, Расеі, а таксама з іншых краін свету.