Добрая будучыня – вытворчасць экалагічных прадуктаў
Змены клімату вымагаюць «зялёнай» сельскай гаспадаркі.
Тэхналагічныя трэнды ў аграсферы ў ізраільскім культурніцкім цэнтры «Натыў» у Менску прадставіў праект-менеджар Вадзім Маршак:
– Я лічу, што гэта добрая будучыня – вытворчасць экалагічных прадуктаў, гэта сусветны трэнд. Зараз усе людзі занепакоены сваім здароўем, яны ўсе нацэленыя есці здаровую ежу. Патэнцыял у Беларусі вельмі вялікі, у нас аграрная краіна. Пытанне ў тым, як хутка гэтыя нормы, якія нядаўна прынятыя, пачнуць працаваць, наколькі яны будуць празрыстымі і выканальнымі для ўсіх суб’ектаў, не толькі для буйных аграпрадпрыемстваў, але і для дробных фермераў.
Тэхналагічныя навацыі ў сельскай гаспадарцы дазволяць рэагаваць на кліматычныя змены, што ўжо падрываюць вытворчасць асноўных сельскагаспадарчых культур.
Беларускае Радыё Рацыя