Добрушскія тынкоўшчыкі аднаўляюць помнікі вайны пад радыяцыяй
Напярэдадні свята 9 траўня прадпрыемтва „Добрушскі камунальнік” накіравала сваіх працоўных у зону адчужання на аднаўленне помнікаў ІІ Сусветнай вайны.
Рабочыя рамантуюць абеліск у адселенай вёсцы Дзям’янкі Добрушскага раёна прама каля знакаў з надпісамі „Радыяцыйная небяспека”.
Паводле словаў тынкоўшчыкаў, ніякай кансультацыі па тэхніцы бяспецы ў радыяцыйна забруджанай зоне з імі не праводзілася. Прэмію за працу ў асабліва шкодных умовах таксама не абяцалі.
Працоўныя:
– А што нам застаецца рабіць? Нам кажуць, што зона чыстая. А раз так, то якія пытанні? Малярам, якія з фарбамі працуюць, за шкоднасць даюць малако. А нам, хоць мы і ў зоне знаходзімся, ніякіх кампенсацыяў не прадугледжана. Паколькі ў Добрушы няма іншай працы, то і застаецца цярпець.
Вёска Дзям’янкі Добрушскага раёна была адселеная ў 1990-м годзе па прычыне высокай радыяцыі. Уезд у зону адчужання дазваляецца толькі на Радаўніцу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
