Доктар Таццяна Кім пра каронавірус і вакцынацыю



Па апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ў краіне 832 тысячы чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, і яшчэ каля 500 тысяч атрымалі першы кампанент супрацькавіднай прышчэпкі. Медыкі адзначаюць, што фіксуюцца выпадкі, калі пасля імунізацыі людзі захворваюць. Чаму так здараецца патлумачыла лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

„Пасля другой вакцынацыі толькі недзе праз месяц будзе паўнавартасны імунітэт, таму берагчыся трэба абавязкова. Ну і чалавек калі ставіў прышчэпку мог знаходзіцца ў інкубацыйным перыядзе захворвання, які складае каля 14 дзён. Быў у інкубацыйным перыядзе, прыкмет захворвання ў яго не было. Ён прыйшоў ставіць прышчэпку, яму памералі тэмпературу, паглядзелі- усё нармальна. Прышчэпку паставілі, а ён у гэты час быў у інкубацыйным перыядзе, і таму мог потым захварэць. Гэта ніяк не звязана з вакцынацыяй”.

Па стане на 23-е ліпеня, ў Беларусі за суткі выяўлена 1103 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 11 чалавек памерлі, пад наглядам медыкаў знаходзіцца каля 6 тысяч пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя