Доктара Алеся Лобана забралі ў інфекцыйны шпіталь
Гарадзенец Алесь Лобан, які зрабіў аўдыёзварот па сітуацыі з каронавірусам і даў некалькі каментароў незалежным медыям, у тым ліку Беларускаму Радыё Рацыя, трапіў у інфекцыйны шпіталь.
Доктар Алесь Лобан паведаміў карэспандэнту нашага радыё, што ніякага недамагання ён не адчуваў і не выклікаў медыкаў. Яны прыехалі 24 сакавіка да яго самы, зафіксавалі тэмпературу 37,1 і сказалі, што патрэбна абавязкова ехаць у шпіталь пад нагляд.
Некалькі дзён таму Алесь Лобан вярнуўся ў Беларусь з Нідэрляндаў.
Беларускае Радыё Рацыя