Дом Змітра Дашкевіча ў аблозе



Невядомыя акружылі дом, дзе жыве Зміцер Дашкевіч.

14502764_900340826762566_6153682994415097621_n

Фота з Фэйсбуку Змітра Дашкевіча 

Сёння а 12-й актывіст “Маладога Фронту” планаваў правесці ў Менску вялікую акцыю з публічнымі подпісамі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці. Як напісаў Дашкевіч у сваім Фейсбуку, у кожным разе каля ўніверсама “Цэнтральны” распачнецца штодзённы пікет. “Прыходзьце і падпісвайцеся”, – заклікае ён.

З 19 верасня Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі арганізаваў каля станцыі метро «Кастрычніцкая» збор подпісаў пад петыцыяй-зваротам у Міністэрства культуры за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці.