Домрачава і Б’ёрндален узялі шлюб



Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ёрндален афіцыйна зарэгістравалі свае адносіны.

13710506_1031601170221295_2585413464676610608_o

Яны асабіста пазнаёміліся падчас Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. «Оле Эйнар тады падышоў павіншаваць мяне з бронзай. Гэта адразу пасля таго, як сам заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы. Я была літаральна шакаваная. Сам Б’ёрндален, вау!» — узгадвала Дар’я.

Чуткі пра раман біятланістаў упершыню з’явіліся ўлетку 2012 года. У той час Б’ёрндален яшчэ быў у шлюбе. Ягонай першай абранніцай таксама была біятланістка. Наталі Сантэр мела італьянскае і бельгійскае грамадзянства. За кар’еру яна перамагла ў трох гонках на этапах Кубка свету.

З нарвежцам яна сустракалася з 1998 года, але адносіны былі афіцыйна зарэгістраваныя толькі праз восем гадоў. Сантэр і Б’ёрндален выглядалі дасканалай парай, разам бавілі час падчас экстрэмальнага адпачынку. Дзяцей у шлюбе не было, і развод прайшоў без скандалаў. «Мы павінны прызнаць, што наша жаданне правесці доўгае сумеснае жыццё не ажыццявілася. Наперадзе нас чакае асобнае жыццё», — прагучала ў заяве нарвежца і італьянкі ў канцы 2012 года, паведамляе nn.by.

Дзе і калі ўзялі шлюб вядомыя спартоўцы – не паведамляецца.

Як паведамлялася раней, восенню ў пары народзіцца дзіця.