Допыт Дубаносавай і Малініна



Кандыдатаў у дэпутаты Мікашэвіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Алену Дубаносаву і Аляксея Малініна выклікалі ў Лунінецкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі. Кандыдаты Дубаносава і Малінін з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Следчых, якія прыехалі ў Мікашэвіцкі РАУС для допыту, цікавіў, як і паўсюль па Беларусі, фінансавы бок прафсаюза, кажа Аляксей Малінін:

– Перавод грошай з-за мяжы, канфлікты з Фядынічам былі ці не. У асноўным, пытанні паўтараюцца.

РР: А што вы ім адказалі?

– Не. Нічога не ведаю, нічога не фінансуецца, ніякай інфармацыі ў мяне няма. Пра пералічэнне грошай з-за мяжы я нічога не ведаю.

Паводле Леаніда Дубаносава, у час допыту сваіх таварышаў апазіцыйныя кандыдаты стаялі ў пікеце насупраць будынка міліцыі. Для маральнай падтрымкі тых, каго дапытваюць.

Беларускае Радыё Рацыя