„Доўгіх гадоў турмы!” – пажаданне Пуціну на дзень народзінаў
У Пецярбургу паліцыя затрымала грамадскіх актывістаў, якія расцягнулі банер «Долгих лет тюрьмы!», паведаміў рэсурс «Медиазона».
Затрыманыя прымеркавалі вулічную акцыю да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна. Яны перакрылі вуліцу Восстания (Паўстання), запалілі фаеры і разгарнулі банер.
Прынамсі адзін з затрыманых не меў дачынення да акцыі. Усіх затрыманых завезлі ў паліцэйскі пастарунак.
Беларускае Радыё Рацыя