Драгічынскі міліцыянт Юрый Чарнышкоў выйграў чарговы суд



Выйграў чарговую крымінальную справу цяпер ужо ў  Бярозаўскім судзе  драгічынскі міліцыянт маёр Юрый Чарнышкоў.

Барацьбіт з эканамічнай злачыннасцю Чарнышкоў атрымаў 1500 рублёў маральнай кампенсацыі ад  жыхаркі Белаазёрска Таццяны Дзямідчык.

Акрамя гэтага Таццяна пакарана годам і шасцю месяцамі “дамашняй хіміі”, павінна заплаціць 87 рублёў судовых выдаткаў,  яе мабільны тэлефон канфіскавалі як зброю, з дапамогай якой учынена злачынства.

Кажа сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяржук Русецкі:

– Адчуванне справядлівасці  ад вынікаў суда няма, бо  Аляксандр Лукашэнка ў свой час сказаў, што нашу краіну за цывілізаваным светам не павядзе, і выконвае гэтае абяцанне. Таму ў Беларусі гонар і годнасць пасадовых асобаў абаронена значна больш, чым гонар і годнасць звычайных грамадзянаў.

Самае цікавае, што ў судах толькі пазоў ад Чарнышкова. Доказаў маральных перажыванняў або пераследу няма. Але гэта не замінае суддзям выносіць абвінаваўчыя прысуды, кажа журналіст інфармацыйнага сайта “Першы рэгіён” Сяргей Гардзіевіч, з якім таксама судзіцца Чарнышкевіч:

–  Адвакат яго запытала, ці ёсць у яго якія-небудзь дакументальныя пацвярджэнні таго, што ён у Санкт-Пецярбургу звяртаўся па медыцынскую дапамогу.  Ён паціснуў плячыма і сказаў: “ А навошта?”.

Паводле Гардзіевіча,  пагроза з падпаламі машын ля яго пад’езда „прыцягнутая за вушы”. Пагрозы дочкам-студэнткам і жонцы таксама толькі на словах. Здзіўляе і тое, як  дазваляе медкамісія Чарнышкову служыць у міліцыі пасля двух мікраінсультаў.

На фота: Таццяна Дзямідчык і Юрый Чарнышкоў у судзе

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя