ДТЗ пад Смаленскам: пацярпелі 13 грамадзян Беларусі



Раніцай, 15 траўня, пад Смаленскам у Сафонаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Пасажырскі мікрааўтобус, які перавозіў грамадзян Беларусі, сутыкнуўся з грузавіком на трасе М1 „Беларусь”. У выніку шпіталізаваныя 13 чалавек з 20, якія былі ў мікрааўтобусе, адзін з іх – у скрайне цяжкім стане, паведаміла ТАСС са спасылкай на прэс-службу губернатара Смаленскай вобласці.

Удакладняецца, што стан 10 пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое – у цяжкім стане, адзін – у вельмі цяжкім.

Беларускае Радыё Рацыя