Думаем пра будучае: Люстрацыя ў Беларусі



Люстрацыя – гэта не пакаранне, а ачышчэнне службовых асоб, што ў свой час пераступілі закон. Без люстрацыі немагчыма пабудаваць дэмакратычнае грамадства.

img_6564

Таму  грамадзянская ініцыятыва  “Люстрацыя для Беларусі” стварыла канцэпцыю люстрацыі на аснове досьведу Германіі, Польшчы, Чэхіі, Прыбалтыйскіх  і іншых краін, кажа каардынатарка ініцыятывы Валянціна Свяцкая:

– Я б хацела ў першую чаргу папярэдзіць усё чынавенства і ўсіх тых, хто сёння працуе ў дзяржаўным апараце, зразумела, што яны будуць праходзіць праз люстрацыю. І ў кожнага з іх ёсць шанец прайсці гэтую люстрацыю і далей працаваць зноўку тым, кім яны працавалі. Калі вы падчас лукашэнкаўскай улады не парушалі дзеючага заканадаўства, правоў людзей, то вам няма чаго баяцца гэтай люстрацыі.

Паводле Валянціны Свяцкай, са злачынцамі павінны разбірацца і адпаведна караць  пракуратура і суды. А люстрацыя – гэта ўсяго толькі абмежаванне права займаць пэўныя кіраўнічыя і іншыя пасады. Найперш пра люстрацыю трэба задумацца  сілавым структурам, суддзям і пракурорам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя