Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Слуцкам
Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі пачаў крымінальную справу па факце ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў, у выніку якога два чалавекі загінулі, яшчэ трое пацярпелі.
Інцыдэнт адбыўся на 105-м км аўтадарогі Менск—Мікашэвічы.
Мінчанін 1954 года нараджэння ехаў на Opel Omega ў напрамку Менска і сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes Benz, што ехаў у сустрэчным напрамку, ім кіраваў жыхар Салігорскага раёна 1979 года нараджэння.
У выніку аварыі кіроўца і пасажыр Opel Omega загінулі. У бальніцу з рознымі траўмамі дастаўлены кіроўца і пасажыр Mercedes Benz С180, а таксама пасажыр другога аўтамабіля.
