Два гады “хатняй хіміі” за каментар



У Менску за на два гады “хатняй хіміі” асудзілі Рамана Дворкіна. Раней, 20 кастрычніка 2020 года, мужчына пакінуў у тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” каментар пад публікацыяй пра гомельскага міліцыянта Дзмітрыя Кротава.

Кажа Раман Дворкін:

– Гэты грамадзянін Кротаў жанчыну, якая выхоўвала адна дзіця, на тры дні закрыў у ІЧУ па нейкіх сваіх матывах і пры гэтым дзіця засталося адно. Я палічыў, што гэта зусім не мужчынскі ўчынак. У сувязі з гэтым на эмацыянальнай падставе ў мяне склалася такое меркаванне, і я яго выказаў.

Гэтыя дзеянні кваліфікавалі як “абразу прадстаўніка ўлады” (артыкул 369 Крымінальнага Кодэкса РБ). Рамана Дворкіна таксама абавязалі выплаціць пацярпеламу міліцыянту Кротаву маральную кампенсацыю памерам у 2 000 беларускіх рублёў. А прысуд вынесла суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Менска Ала Скуратовіч.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя