Два колеры выклікаюць агрэсію ва ўладаў



За вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі ды стужкі ў Берасці сілавікі спрабуюць прыцягнуць да адказнасці.

З’яўленне нацыянальнай сімволікі на вуліцах горада за апошнія некалькі тыдняў стала ўжо распаўсюджанай з’явай, – распавёў блогер, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:

– Вельмі шмат сцягоў вывешаныя на вокнах у людзей, то бок праязджаючы па цэнтральных вуліцах гэта можна бачыць. Развешваюцца стужкі ля школ.

Нашы ўлады рэагуюць на гэтыя два колеры вельмі агрэсіўна. Не ведаю, адкуль такая агрэсія і чаму яны так баяцца. Яны імгненна зразаюць, зрываюць, а жыхарам дамоў даюць вялікія штрафы.

Днямі стала таксама вядома, што ў Берасці з’явілася сваё графіці дыджэяў перамен. Яно змясцілася на адным з дамоў па вуліцы Гогаля.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце