Два месяцы не можа адолець пнеўманію



Вось ужо два месяцы не можа адолець правабаковую пнеўманію жыхарка горада Пінск Наталля Кандрацюк.

Тэст на каронавірус ніхто так і не зрабіў, а першапачаткова паставілі вострае рэспіраторнае захворванне, – распавяла сама суразмоўца:

– Калі я захварэла 25 красавіка, гэта было падобнае на ВРВІ і на нешта такое віруснае. І сітуацыя была прасцей, і людзі ставіліся да гэтага спакойна, можна сказаць абыякава, тады гэта ўсё і здарылася. Я з першага дня ў сувязі са сваёй прафесіяй хадзіла ў масцы, і ў аўтобусах, і паўсюль абаранялася як магла. Але ўсё адна дзесьці падхапіла вірус, пра які ўсе здагадваліся, уключаючы лекараў. Але ўстанавіць не маглі. Атрымліваецца так, што ў нас у горадзе практычна няма тэстаў.

Наталля Кандрацюк мае надзею, што людзі ўсё ж пачнуць прытрымлівацца мераў бяспекі. Калі гэта не адбудзецца, то COVID-19 яшчэ доўга не сыдзе з Берасцейшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя