Два палітвязні з Маладзечна выйшлі на волю
Палітвязні Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў адбылі тэрміны і выйшлі на волю, паведамляюць праваабаронцы.
Яны былі затрыманыя 22 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў тым, што яны перакрылі вуліцу Вялікі Гасцінец у Маладзечне транспарантам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак». 31 сакавіка Дзмітрый і Рыгор былі прыгавораны да 1,5 гадоў «хіміі» і вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў законную сілу.
У канцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны адбываць тэрмін у ВУАТ №6 у Кобрынскім раёне, а Саладоўнік – у гомельскае ВУАТ №17.