Двайны тэракт у Багдадзе, ёсць забітыя і параненыя (абноўлена)



Ахвярамі двайнога тэракту ў сталіцы Ірака Багдадзе стаў 131 чалавек. Абноўленыя дадзеныя па загінулых паведаміў тэлеканал  Al Jazeera. Параненых – больш за 200 чалавек.

* * *

Мінулай ноччу ў цэнтры Багдада каля рэстарана быў падарваны замініраваны аўтамабіль. Другі выбух прагрымеў праз некаторы час на поўначы горада. Колькасць ахвяр двух выбухаў у сталіцы Ірака дасягнула 75 чалавек, паведамляе BBC.

_90272543_90272550

У раёне Карада, дзе адбыўся адзін з выбухаў, шмат крамаў, кафэ і рэстаранаў, якія ў святы месяц Рамадан заўсёды запоўненыя менавіта пасля заходу сонца, калі перастаюць дзейнічаць строгія абмежаванні абавязковага для мусульман паста. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Выбухі адбыліся праз тыдзень пасля таго, як іракскія ўрадавыя войскі вярнулі пад свой кантроль горад Фалуджа, які знаходзіўся пад кантролем «ІД».

Фота Reuters