Двое дзяцей з казанскай школы знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане



Двое дзяцей, параненых пры стральбе ў казанскай школе, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Усяго ў лякарні зараз 18 пацыентаў, – сказаў міністр аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка, які наведаў Казань.

Паводле яго слоў, агнястрэльныя раненні атрымалі васьмёра дзяцей, астатнія траўмаваныя  пры эвакуацыі. 19-гадовы нападнік, які застрэліў сёння 9 чалавек,  затрыманы. Яму 19 гадоў, чатыры гады таму ён скончыў гэтую школу, з’яўляўся навучэнцам каледжу.

Паводле папярэдніх дадзеных, узброены зламыснік зайшоў у навучальную ўстанову і пачаў страляць па дзецях. Школьнікі, ратуючыся ад стральбы, скакалі з вокнаў.

Па факце масавага забойства распачата крымінальная справа.

12 траўня ў Татарстане — дзень жалобы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ТАСС