Двое мужчын усыплялі і гвалтавалі дзяўчат



Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў Полацка і Наваполацка. Іх падазраюць у забойстве непаўналетняй дзяўчыны ў 2012 годзе, а таксама згвалтаваннях і крадзяжах.

Мужчыны сярэдніх гадоў удваіх ці паасобку мужчыны знаёміліся з дзяўчатамі праз інтэрнэт або на вуліцах горада. А пасля прапаноўвалі працягнуць знаёмства і частавалі напоямі (спіртнымі і безалкагольнымі), куды ўжо было падмяшана снатворнае.

Пасля таго, як ахвяры прыходзілі ў несвядомы стан, мужчыны здзяйснялі з імі дзеянні сэксуальнага характару і (або) выкрадалі матэрыяльныя каштоўнасці і іншую маёмасць.

Цяпер яны змешчаны пад варту, з імі працуюць следчыя. Ёсць падставы меркаваць, што падазраваныя датычныя да цэлай серыі падобных злачынстваў.

Устаноўлены эпізоды на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у прыватнасці, Наваполацку і Полацку), а таксама Менскай вобласці ў перыяд з 2008 па 2017 год. Але пацярпелых можа быць больш.

Следства просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб падобных злачынствах, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 389-50-02, 389-52-95, 8 (0212) 60-86-82, 8 (029) 699-01-49, 8 (029) 711-35-82.

sk.gov.by